Наступная сустрэча на Дзятлаўшчыне

Важнае Грамадства

У фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Лідар” горада Навагрудка прайшла міжраённая спартакіяда “Вясёлка здароўя” сярод атрымальнікаў сацыяльных паслугаў аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльных Цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Падобныя сустрэчы ладзяцца для прапаганды здаровага ладу жыцця, пашырэння супрацоўніцтва аддзяленняў і кола асабістых кантактаў іх наведвальнікаў. На гэты раз паспрабаваць свае сілы на спартыўнай пляцоўцы прыехалі 4 каманды асаблівых людзей з Навагрудскага, Лідскага, Карэліцкага і Дзятлаўскага раёнаў.

Дзятлаўшчыну прадстаўлялі наведвальнікі аддзялення “Праменьчык” – Анатоль Кець, Таццяна Рэгіневіч, Святлана Аўцюховіч, Алеся Паўлусенка, Іуліянія Шах, Кірыл Курыловіч, Аляксандр Калодка. Ім належала паказаць свае спрыт і трапнасць у настольным тэнісе, шашках, кіданні мяча ў валейбольнае кальцо і дартсе. Варта адзначыць, што многім удалося прайсці іспыты паспяхова. Вынікамі сталі тры другія месцы і два трэція ў індывідуальным заліку і трэцяе агульнакаманднае. Усе прызёры атрымалі памятныя падарункі, а за дасягненне каманды – гульню дартс для “Праменьчыка”.

Наступную міжраённую сустрэчу для асаблівых спартсменаў плануецца правесці на Дзятлаўшчыне напрыканцы чэрвеня. Мяркуецца, што гэта будзе шашачны турнір.

Ірына СТЫРНІК
Фота прадастаўлены ўдзельнікамі спартакіяды

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga