Як нябожчык у магазін па хлеб хадзіў або Гісторыя “змагарскага” кашчунства

Важнае Здарэнні і бяспека

Два рэзанансныя здарэнні адбыліся на Дзятлаўшчыне на мінулым тыдні.

Пра адно з іх варта будзе расказаць. Неймавернае кашчунства праявіў работнік пахавальнай службы, які на працягу некалькіх дзён карыстаўся банкаўскай карткай памерлага чалавека. Карыстаўся б і далей, толькі грошы на картцы скончыліся. Па тлумачэннях гэтага “звярына-сур’ёзнага” чалавека, картка з кішэні памерлага выпала, калі яго ў морг везлі. Але, тут, як кажуць, нябожчык ужо не сведка, з кішэні выпала ці ў кішэню нехта асабліва нахабны руку засунуў.

Хадзілі з карткай у магазін па чарзе: то сам “пахавальных спраў майстар”, то яго маці. І сышло б усё з рук, ды не пашанцавала – картка была з сэрвісам кантролю спісання сродкаў і адпраўкай адпаведных sms-паведамленняў на мабільны тэлефон гаспадара. У людзей гора, як да сябе розумам дайсці, а тут на тэлефон роднага чалавека, якога ўжо пахавалі, sms-кі прыходзяць, што ён у магазіне прадукты набывае.

Ацэнку прававую аматарам чужых картак дадуць адпаведныя органы – пакаранню быць. А вось дзе чалавечае сумленне і маральнасць у гэтых грамадзян?

Дарэчы, у поле зроку праваахоўнікаў мужчына трапляе не першы раз. Праўда, яго сустрэчы з суддзёй былі звязаны не з крадзяжамі, а са “змагарскімі пратэстамі”. Вось якія “прыстойныя” людзі імкнуліся да ўлады. Наўрад ці пасля гісторыі з грашыма нябожчыка за яго хто-небудзь аддаў бы свой голас на выбарах.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga