Традыцыйна ў апошні тыдзень сакавіка праходзіць Тыдзень дзіцячай кнігі.
У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ў гэты час вас чакаюць сустрэчы з казачнымі персанажамі лялечнага тэатра “ЧытайКА”, цікавыя кніжныя выставы, гульні, віктарыны, прэзентацыі.
24 сакавіка ў 11гадзін 30 хвілін – адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. Будзе ладзіцца свята “Кніга крочыць па планеце” і выстава-адкрыццё “Ты представь себе на миг, как бы жили мы без книг”.
25 сакавіка ў 11 гадзін пачнецца Дзень казак і прыгод. Вас чакаюць казачныя героі лялечнага спектакля-казкі “Бесклапотны зайка”, а праверыць сваю эрудыцыю можна падчас анлайн-віктарыны “Угадай героя казкі”.
26 сакавіка – Дзень перыёдыкі. У 12 гадзін пачне работу пачтамп “Фаварыты ў часопісным свеце”, а часопісныя забавы “Удивлялки, размышлялки, шпаргалки и другие” дададуць весялосці і прыемных эмоцый.
29 сакавіка – Дзень вясёлых дзіцячых расказаў. Запрашаем вас у 12 гадзін на гульню-падарожжа “Хоровод весёлых книжек для девчонок и мальчишек”, а выстава-віктарына “Смех – дело для всех” абавязкова прымусіць вас усміхнуцца.
30 сакавіка – закрыццё Тыдня дзіцячай кнігі. Адбудзецца прэзентацыя па дзіцячых кнігах-юбілярах “С детских лет и навсегда книги лучшие друзья”, якая пазнаёміць вас з дзіцячымі кнігамі-юбілярамі 2022 года, а выстава-парад “Для вас, ребятишки, лучшие книжки” прапануе да вашай увагі лепшыя дзіцячыя кнігі з фонду нашай бібліятэкі.
Усіх аматараў кнігі, гульняў і цудоўнага настрою чакаем у нашай бібліятэцы! Да сустрэчы!
Алена ЯКАЎЧЫК,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga