Працягваем сачыць за вынікамі адкрытага зімовага чэмпіянату горада Дзятлава па міні-футболе, гульні якога праходзяць па выхадных на пляцоўцы са штучным пакрыццём каля стадыёна “Колас”.

У трэцім туры гранітаўцы з аграгарадка Круцілавічы ўзялі верх над гезгалаўскімі “Бізонамі” з лікам 3 : 0, таксама футбалісты “Граніт-Агра” былі мацней за дзятлаўчан з каманды “ПСЖ” – 7 : 4.

Дзве перамогі ў сваю скарбонку “паклалі” мясцовыя гульцы “Ізакама”: яны нанеслі паражэнне сланімчанам з каманды “Альбярцін” з лікам 5 : 4 і святкавалі мінімальную “вікторыю” ў матчы з гасцямі з Гезгал – 1 : 0.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Фота Уладзіміра ГАНЧАРА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации