Ваенныя навучальныя ўстановы праводзяць прыём грамадзян Рэспублікі Беларусь на конкурснай аснове.

Паступіць туды могуць асобы, якія маюць агульную сярэднюю або прафесійна-тэхнічную адукацыю з агульнай сярэдняй або сярэдняй спецыяльнай адукацыяй ва ўзросце ад 17 да 21 года (з ліку грамадзянскай моладзі); хто праходзіць (прайшоў) тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, а таксама тыя, хто прайшоў ваенную службу па кантракце – не старэйшыя за 23 гады; хто праходзіць ваенную службу па кантракце – не старэйшыя за 25 гадоў.

Калі вы жадаеце паступаць у ваенныя навучальныя ўстановы, трэба:

– да 1 красавіка падаць заяву ў ваенны камісарыят раёна па месцы жыхарства (для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі);

– прайсці прафесійны адбор у парадку, устаноўленым заканадаўствам, які ўключае ў сябе:

прафесійна-псіхалагічны адбор на адпаведнасць выбранай спецыяльнасці навучання;

медыцынскае асведчанне;

праверку ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі (бег 100 і 1500 метраў, падцягванне на перакладзіне – нарматывы для абітурыентаў з ліку грамадзянскай моладзі);

– прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне адпаведна з профілем выбранай спецыяльнасці;

– да 25 чэрвеня ўдакладніць час прыбыцця ва ўстанову адукацыі ў ваенным камісарыяце па месцы жыхарства;

– прыбыць ва ўстанову адукацыі, маючы пры сабе дакументы, неабходныя для паступлення.

Па пытаннях выбару спецыяльнасцяў для паступлення ў ваенныя навучальныя ўстановы можна звяртацца ў ваенны камісарыят Дзятлаўскага раёна ў рабочыя дні з 8 да 13 і з 14 да 17 гадзін на адрас: горад Дзятлава, вуліца Перамогі, 13 або па тэлефоне 8-01563-2-11-61.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці на сайце Дзятлаўскага райвыканкама па спасылцы htpp://dyatlovo.gov.by/ru/voenkomat-ru.

Генадзь СУРАВЕЦ,
ваенны камісар Дзятлаўскага раёна

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации