Прапаноў не паступіла

Да ведама грамадзян Свежыя навіны

Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт інфармуе, што ў раённай газеце “Перамога” ад 27 лістапада 2021 года № 94 было размешчана паведамленне па пытанні высвятлення меркавання грамадзян аб змяненні межаў аграгарадка Раклевічы, вёсак Баравікі, Вянскі, Галаўлі, Заполле, Малдуці, Норцавічы, Пенчыцы, Труханавічы.

На падставе абзаца другога артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным упарадкаванні Рэспублікі Беларусь” і пункта 4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623, грамадзяне мелі права выказаць сваё меркаванне па пытанні змянення межаў вышэйуказаных населеных пунктаў Дзятлаўскага сельсавета.

Прапаноў ад грамадзян у ходзе вывучэння дадзенага пытання не паступіла. Дзятлаўскі сельскі выканаўчы камітэт лічыць, што неабходнасць карэкціроўкі ўнесенай прапановы адсутнічае.

Старшыня Дзятлаўскага сельвыканкама А. В. Маркушэўскі