Акцыя “Нашы дзеці”. А вы напісалі ў казачную рэзідэнцыю?

Важнае Грамадства

Напярэдадні Новага года трое выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава адправілі Дзеду Марозу паштоўкі, у якіх папрасілі выканаць іх самыя запаветныя жаданні.

Пасланні дайшлі да казачнай рэзідэнцыі і былі перададзены неад’емным памочнікам добрага і шчодрага дзядулі-чараўніка па забеспячэнні законнасці і падтрыманні правапарадку на Дзятлаўшчыне.

Так, у рамках акцыі “Нашы дзеці” ва ўстанову з “заказанымі” ў Дзеда Мароза падарункамі прыйшлі работнікі пракуратуры Дзятлаўскага раёна: пракурор Алег Вялічка, яго намеснік Віталій Юрго і памочнік Ірына Забеліна.

Як аказалася, кожны з хлопчыкаў папрасіў у казачнага чараўніка персанальныя электронныя гадзіннікі і адну агульную музычную калонку. Напярэдадні свята госці здзейснілі мару і ўручылі выхаванцам жаданыя падарункі. Шмат цёплых слоў прагучала на гэтай душэўнай сустрэчы, аднак самае галоўнае пажаданне, каб наступны Новы год дзеці сустрэлі дома са сваёй сям’ёй.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga



Теги: