Марыя Слушко, галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву “Хвінявічы”:
— У хуткім часе беларусаў чакае падзея, якая вызначыць далейшыя перспектывы развіцця нашай дзяржавы на наступныя пяць гадоў. Вельмі прыемна, што стала дэлегатам V Усебеларускага народнага сходу. Мяркую, што шматгадовая работа ў сельскай гаспадарцы, набыты вопыт паспрыялі гэтаму.
Мінулая пяцігодка пачалася для СВК “Хвінявічы” з пашырэння: да нас далучылі СВК “Рудаяварскі”, гаспадарку, якая была на адным з апошніх месцаў у раёне. Аднак гаспадарка мела каля 1000 трусоў і 70 авечак. Мы выкарысталі гэты патэнцыял і накіравалі ўсе наяўныя сілы і сродкі для яго развіцця. Правялі рэканструкцыю ўсіх памяшканняў фермы “Руда Яварская”, пачалі дабудоўваць шэды для трусоў, бо прадукцыя трусагадоўлі карысталася і дагэтуль карыстаецца вялікім попытам, развівалі авечкагадоўлю, актыўна шукалі рынкі збыту сельгаспрадукцыі.
У сувязі з тым, што наша гаспадарка займалася развядзеннем авечак, нас уключылі ў рэспубліканскую праграму развіцця авечкагадоўлі. У мінулым годзе было выдзелена 5,4 мільярда рублёў на закупку імпартных авечак. Я сама ездзіла ў Галандыю, каб адабраць для сельгаскааператыву “Хвінявічы” 400 авечак пароды “тэксель” (20 бараноў і 380 ярачак), цяпер вядзём з імі работу. Сёння пагалоўе авечак у гаспадарцы складае 2150 жывёлін, трусоў – 2330 галоў, буйной рагатай жывёлы – больш за 4000.
За мінулую пяцігодку ў СВК “Хвінявічы” быў пабудаваны малочнатаварны комплекс на 777 кароваў ля вёскі Парэчча, у пачатку 2014 года ён пачаў працаваць. Дзякуючы высокім надоям і вытворчасці малака высокай якасці, рэнтабельнасць гэтай прадукцыі ў апошнія гады склала 44,6%. За 4 месяцы 2016 года на комплексе ў Парэччы атрымана 94,4% малака гатунку “Экстра” з рэнтабельнасцю 42%.
Немагчыма казаць пра станоўчыя вынікі работы сельгаспрадпрыемства і не згадаць яго калектыў. Працаўнікі СВК “Хвінявічы” – прызёры і пераможцы многіх працоўных спаборніцтваў. Аператары машыннага даення СВК “Хвінявічы” летась сталі лепшымі ў вобласці ў спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці валавой прадукцыі малака, комплекс і сёння сярод лідараў у раёне. Наш механізатар Анатоль Яўгенавіч Марук узнагароджаны званнем чалавек года, а загадчыца рудаяварскага вытворчага ўчастка Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь – жанчына года. Імя брыгадзіра вытворчай брыгады фермы “Руда Яварская” Яўгеніі Мікалаеўны Урбановіч сёлета занесена на раённую Дошку гонару. Нярэдка нашы аграрыі прадстаўляюць раён на абласных “Дажынках”.
Перспектывы СВК “Хвінявічы” звязаны з жывёлагадоўляй. Наша гаспадарка – племянная: мы будзем вырошчваць маладняк і рэалізоўваць у таварныя гаспадаркі Гродзенскай вобласці. У сёлетніх планах гаспадаркі – рэканструкцыя жывёлагадоўчых памяшканняў, пабудова новых дадатковых шэдаў для трусоў: плануем павялічыць іх пагалоўе да 3000, бо гэта перспектыўна. Таксама будзем развіваць авечкагадоўлю. Аднак асноўны акцэнт, як і раней, будзе зроблены на вытворчасць малака, як самай запатрабаванай і рэнтабельнай на сёння сельгаспрадукцыі.
Далейшы лёс сельскай гаспадаркі – непазбежнае пытанне для абмеркавання на форуме. Патрэбны рэформы, перагляд цэнавай палітыкі, пэўныя меры, якія паспрыяюць павышэнню канкурэнтаздольнасці сельгаспрадукцыі, дапамогуць не проста выжываць, а эфектыўна працаваць сельгаспрадпрыемствам у сённяшні няпросты час.
Падрыхтавала да друку Н. СТУПЧЫК
Фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации