Некалькі дзён таму ў гаспадарцы стартавала ўборка: пачалі з яравога ячменю і азімага рапсу.


Разам з тым механізатары ўзяліся за азімую пшаніцу гатунку “Багатка” – на полі ў 68 гектараў ва ўрочышчы Смародзіна яе плануецца намалаціць больш за 100 тон.


Павіншаваць гаспадарку з “пшанічнымі” зажынкамі прыехаў старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.


Ён гаварыў з механізатарамі пра ўмовы працы і забяспечанасць харчаваннем, нагадаў, што ў поле трэба выходзіць у спецыяльным адзенні і абутку, параіў у гарачае надвор’е заўсёды мець з сабой добры запас пітной вады.

Разам з прадстаўнікамі КСУП “Войневічы”: дырэктарам Сяргеем Францішчыкам, галоўным аграномам Аляксандрам Лахачом і старшынёй прафсаюзнай пярвічкі Вольгай Сухецкай – Уладзімір Фёдаравіч павіншаваў камбайнераў з пачаткам уборкі чарговай зерневай культуры, пажадаў прадуктыўных працоўных будняў, спадарожнага “сельскагаспадарчага” ветру, каб кожны намалаціў у агульную “скарбонку” ўраджаю не адну тысячу тон зерня.

Памятныя падарункі атрымалі механізатары Дзмітрый Бяляўскі, Мікалай Макарчук, Дзмітрый Семянік і Дзмітрый Сухецкі.






Вадзім ФІЛІПОЎСКІ
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga