Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне святочныя віншаванні прымалі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны.
Падарункі і кветкі для тых, хто адстаяў незалежнасць і мірнае неба нашай краіны, падрыхтавалі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “БРСМ”, раённы савет ветэранаў.
З найлепшымі пажаданнямі ветэранам іх уручылі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык і старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета да іх далучыўся старшыня cельвыканкама Вадзім Бялятка.
Прыемныя сюрпрызы ў гэты дзень чакалі Аляксандра Ляха з Дзятлава, Фёдара Шалеснага з Лозак, Ганну Работа з Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Некалькімі днямі раней удзельнікі святочнай акцыі пабывалі ў вёсцы Дзераўная Слонімскага раёна, дзе цяпер жыве наша зямлячка, ветэран вайны Марыя Цімафейчык. Адметна, што Марыя Якаўлеўна адзначае не толькі Дзень Незалежнасці, але і напрыканцы чэрвеня сустрэла свой 95-гадовы юбілей. Яна таксама атрымала памятныя падарункі.
Госці падзякавалі за мір, пажадалі шаноўным абаронцам Айчыны моцнага здароўя, бадзёрасці духу, клопату блізкіх людзей і яшчэ доўгіх гадоў жыцця.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga