Дзіцячы аздараўленчы летнік дзённага знаходжання “Позитиff” Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі кожны дзень ладзіць для сваіх выхаванцаў конкурсы, мерапрыемствы, забавы.

Адзін з дзён змены быў адметны яркім Бой-Гёл-шоу “Міс і Містар Позитиff”. Для асаблівых дзяцей гэта былі не проста конкурсы, а магчымасць узаемадзейнічаць паміж сабой, паказваючы свае здольнасці, знаходлівасць, актыўнасць.

У час мерапрыемства дзеці гулялі з “чароўным” мяшочкам і адказвалі на пытанні, хлопчыкі змаглі паспрабаваць сябе ў ролі стылістаў-цырульнікаў, робячы прычоскі кліентам-дзяўчынкам. Дзяўчынкі на некаторы час сталі дызайнерамі адзення – ніхто з кавалераў не застаўся без ўбору.

Напрыканцы шоу былі выбраны самыя актыўныя і крэатыўныя Міс і МістарПозитиff.

Дзяцей чакае яшчэ некалькі дзён прыгодаў, гульнявых і конкурсных праграм. Няхай адпачынак у летніку стане адным з лепшых успамінаў пра сёлетнія канікулы!

Лілія ШУМСКАЯ,
настаўнік-дэфектолаг Дзятлаўскага раённага ЦКРНіР

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации