У рамках акцыі менавіта пад такой назвай прадстаўнікі Дзятлаўскіх ЦРБ і райЦГЭ Мікалай Дзядовіч, Алена Шайбак і Алена Куцко працягваюць наведваць арганізацыі раёна.

На гэты раз яны наведалі працоўныя калектывы Дварэцкага льнозавода і мясцовай сярэдняй школы, каб расказаць, як праходзіць працэс вакцынацыі, каму патрэбна прышчапляцца ў першую чаргу і як запісацца на прышчэпку:

‒ Імунізацыя асабліва неабходна людзям, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі: маюць хранічныя захворванні бронха-лёгачнай і сардэчна-сасудзістай сістэмаў, часта кантактуюць з людзьмі.

Прышчэпку можна зрабіць у Дзятлаўскай паліклініцы пасля папярэдняга запісу і агляду ўчастковага тэрапеўта. Працэс праходзіць у два этапы, паміж першай і другой вакцынай павінна прайсці 3-4 тыдні. Гэта трэба для фарміравання ўстойлівага імунітэту. Запісвацца трэба толькі на першую вакцынацыю, на другую вас запішуць аўтаматычна.

Як і пасля любой прышчэпкі, пасля вакцыны “Спутнік V” магчыма з’яўленне пабочных эфектаў: ​​уздым тэмпературы цела, дрыжыкі, галаўны боль, прыпухласць у месцы ін’екцыі. Гэта нармальна, сімптомы пройдуць праз некалькі дзён і сведчаць аб фарміраванні ўстойлівага імунітэту.

Прагнозны імунітэт, па наяўных у цяперашні час даных, складае не менш за год. Важна ведаць, што вакцынацыя не ўратуе ад пападання віруса ў арганізм, але ў выпадку заражэння зробленая своечасова прышчэпка не дасць хваробе развіцца. Акрамя таго, толькі вакцынацыя не менш за 70 % насельніцтва дазволіць стварыць калектыўны імунітэт і перамагчы пандэмію.

Марыя ПАПОВА

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации