Гектары ячменю ад Івана Храноўскага

Важнае Эканоміка і сельская гаспадарка

На палях КСУП “Вензавец” актыўна сеюць ячмень. Да канца тыдня аграрыі плануюць засеяць 246 гектараў.

У сяўбе збожжавай культуры на трактары МТЗ-3022 з сеялкай АПП-6 прымае ўдзел механізатар Іван Храноўскі, які ўжо 20 гадоў працуе ў гаспадарцы. Іван Канстанцінавіч – універсальны работнік: у розны час задейнічаны на ворыве, культывацыі, сяўбе, касьбе, нарыхтоўцы кармоў, уборцы ўраджаю.

У час пасяўной мужчына знаходзіцца на сельскагаспадарчым пасту з самай раніцы і да позняга вечара. У вольную хвіліну працаўнік палёў любіць паглядзець цікавы фільм або навіны па тэлевізары, з карысцю правесці час у інтэрнэце.

Вадзім ФІЛІПОЎСКІ