Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!

Паважаныя вернікі – каталікі і праваслаўныя Дзятлаўшчыны!

Ад усяго сэрца віншую вас са светлым , радасным святам – Змёртвыхпаўстання нашага Пана Езуса Хрыста!

Увасрэсенне Хрыста з’яўляецца падмуркам нашай веры. Факт уваскрэсення Хрыста становіцца адзіным і выключным фактам у гісторыі: знаходзячыся ў грабніцы, Езус падрыхтаваў сабе шлях вяртання да жыцця. І не толькі сабе, але і іншым. Ён сказаў: “Хто верыць у Сына, мае жыццё вечнае”. Таму дарам уваскрэслага Езуса з’яўляецца наша будучыня. Вялікдзень – гэта свята абнаўлення, невычэрпная крыніца высокіх маральных каштоўнасцяў хрысціянства.

Уваскрэсенне Хрыстова адкрыла кожнаму дарогу да маральнага адраджэння з дапамогай веры, добрых думак і ўчынкаў. Шчыра жадаю, каб гэта вясновае свята напоўніла вашы дамы святлом і цяплом, каб у вашых сем’ях панавалі згода і паразуменне.

З нагоды ўрачыстасці Уваскрэсення Пана жадаю ўсім людзям  добрай волі, каталікам і праваслаўным, Божага благаславення , здароўя, сэрцаў , адданых Божай любові і напоўненых міласэрнасцю да блізкіх, шчодрых ласкаў ад Уваскрэслага Пана.

Здзіслаў ПІКУЛА,
ксёндз-пробашч парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации