Святочная ўрачыстасць да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі

Галоўнае Культура і адпачынак

З нагоды Дня яднання народаў Беларусі і Расіі артысты Цэнтра культуры і народнай творчасці запрасілі дзятлаўчан на святочны канцэрт.

Вядучыя нагадалі гледачам гісторыю садружнасці дзвюх дзяржаў і, менавіта, той самы дзень, калі прэзідэнтамі краін быў падпісаны дагавор “Аб утварэнні саюза Расіі і Беларусі”.

Больш за два дзясяткі гадоў беларусы і расіяне даражаць традыцыямі дружбы, добрасуседства і даверу, якія былі пранесены праз выпрабаванні захоўваліся і перадаваліся з пакалення ў пакаленне. Слайды пра Беларусь і Расію дапоўнілі аповед пра палітычнае, эканамічнае, культурнае супрацоўніцтва дзяржаў і народаў.

Канцэрт прадоўжыўся патрыятычнымі песнямі ў выкананні артыстаў раёна і танцавальнымі нумарамі ад маленькіх талентаў Дзятлаўшчыны.

Марыя ПАПОВА