У 2020 годзе ў прытулак сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава былі змешчаны 13 дзяцей, прызнаных маючымі патрэбу ў дзяржаўнай абароне, з 8 ненадзейных сем’яў раёна.

Толькі 5 з іх пазней вярнуліся ў біялагічныя сем’і, чацвёра – аказаліся пад апекай, двое – у замяшчальных сем’ях, адно – яшчэ знаходзіцца ў прытулку.

Двое дзяцей з дзвюх ненадзейных сем’яў былі адабраны і змешчаны ў прытулак ужо селета. На жаль, праблема сацыяльнага сіроцтва застаецца адкрытай.

“Мяне адсюль ніколі не забяруць”, – гэтыя словы нярэдка чуеш ад дзяцей, якія трапляюць у дзіцячы сацыяльны прытулак.

Удумайцеся, колькі ў фразе дзіцячага страху, адчаю, крыўды, недаверу да бацькоў, няўпэўненасці ў іх любові і ўласнай неабходнасці.

Самая распаўсюджаная прычына таго, што дзеці аказваюцца ў прытулку – згубная прыхільнасць бацькоў да алкаголю, гэтая ж праблема асноўная пры прызнанні непаўналетніх у сацыяльна ненадзейным становішчы.

Паверыўшы ілюзіі, што алкаголь пазбавіць ад праблемаў, адзіноты, дыскамфорту, комплексаў, зробіць жыццё лёгкім і простым, людзі становяцца на шлях разбурэння. Хто пакутуе на алкагалізм, не адразу ўсведамляе, што ён пазбаўляецца любові і падтрымкі блізкіх і родных, губляе сям’ю і сапраўдных сяброў, добрую работу, камфортны быт, урэшце – самапавагу.

А што адчуваюць дзеці, якія “суправаджаюць” такіх бацькоў на шляху разбурэння? Сапраўды, алкагалізм дарослых – сур’ёзнае выпрабаванне для дзіцячага цела і духу.

Ніколі не позна звярнуць са шляху самаразбурэння і пачаць рухацца ў накірунку развіцця. Шукайце выхад! Ставіць мэты, будаваць планы, дасягаць іх няпроста, але гэта дапамагае атрымаць самазадавальненне, адчуць радасць вяртання да шчаслівага паўнавартаснага жыцця, дзе ёсць тыя, хто вас любіць, чакае і баіцца страціць – перш за ўсё вашы дзеці. Іх шчаслівыя вочы вартыя таго, каб змяніць жыццё!

“Бацькі мяне хутка забяруць адсюль”, – хочацца чуць ад дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку.

Усё ў вашых руках!

Вольга ЛАМАКА,
загадчыца аддзела па асноўнай дзейнасці СПЦ горада Дзятлава

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации