Напярэдадні 1 мая, свята вясны і працы, сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна з рук старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Івана Іосіфавіча Крахмальчыка атрымалі 4 працоўныя калектывы і 18 лепшых працаўнікоў Дзятлаўшчыны. Згадаем іх імёны.
Тамара Феліксаўна Анушкевіч — галоўны ветэрынарны доктар сельгасвытворчага кааператыва “Граніт Агра”.


Валянціна Вікенцьеўна Белая — загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў дзяржаўнай установы “Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна”.

Вячаслаў Васільевіч Бурэц — слесар механазборачных работ Упраўлення спецыяльных работ горада Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства “Будкомплекс”.

Яўген Сямёнавіч Варган — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “Дварэцкі льнозавод”.


Таццяна Уладзіміраўна Галавенка — брыгадзір вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы “Краглі” СВК “Жукоўшчына”.

Наталля Міхайлаўна Гушча — сырасол адкрытага акцыянернага таварыства “Дзятлаўскі сыраробны завод”.


Васіль Мікалаевіч Казлянкоў — электрагазазваршчык Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення “Слонімгаз”.


Алена Генадзьеўна Кароль — тэхнік-асемянатар СВК “Русь-Агра”.


Аляксандр Станіслававіч Акуновіч — вадзіцель Дзятлаўскага вузла электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белтэлекам”.


Сяргей Стэфанавіч Радзюк — машыніст кампрэсарных установак базы хімпрадукцыі ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”.


Людміда Казіміраўна Раманава — настаўніца па класе музычна-тэарэтычных дысцыплінаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў”.


Сяргей Віктаравіч Салаш — доктар анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі установы аховы здароўя “Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца”.


Таццяна Фёдараўна Семянік — кіраўнік спраў Войневіцкага сельвыканкама.


Дзмітрый Сяргеевіч Сухецкі — трактарыст-машыніст СВК “Войневічы”.

Яўгенія Мікалаеўна Урбановіч — брыгадзір вытворчай брыгады фермы “Руда Яварская” СВК “Хвінявічы”.

Алена Анатольеўна Чайкоўская — галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.


Міхаіл Пятровіч Юрчык — вадзіцель ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.


Віктар Мікалаевіч Яраш — вадзіцель СВК “Слава працы”.


Сярод працоўных калектываў за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці занесены на раённую Дошку гонару працоўныя калектывы:
- Дзятлаўскага сельвыканкама;
- СВК “Граніт-Агра”;
- ААТ “Дварэцкі льнозавод”;
- дзяржаўнай установы адукацыі Сярэдняя школа №3 горада Дзятлава.
Узнагароды актывістам прафсаюзнага руху ўручыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Даміравіч Сатараў.

Тэкст і фота Н. Авярчук