17 снежня 2020 года на будаўнічы аб’ект 40-кватэрнага жылога дома ў мікрараёне “Мітраполь-1” у горадзе Навагрудку муляр Н. быў дапушчаны да выканання работ па прафесіі страхар па металічных дахах без афармлення нарада-допуску.

Падчас будаўнічых работ муляр Н. зваліўся з даху на зямлю. У выніку ён атрымаў траўмы, ад якіх пасля ў гэты ж дзень памёр у бальніцы.

Па выніках праведзенага спецыяльнага расследавання прычынай няшчаснага выпадку была ўстаноўлена нездавальняючая арганізацыя вытворчасці дахавых работ на будаўнічым аб’екце, якая была выяўлена ў:

– выкарыстанні самаробнага кантэйнера для размяшчэння лістоў металапрофіля на даху, які быў не разлічаны на трываласць і нагрузку, замест надзейна замацаванай за кроквенныя канструкцыі даху спецыяльнай падстаўкі, якая прадугледжана праектам вытворчасці работ;

– допуску да выканання дахавых работ без ўстаноўкі на даху страховачнага канату для мацавання засцерагальнага пояса;

– допуску пацярпелага да выканання работ па прафесіі страхар па металічных дахах без прафесійнай падрыхтоўкі, інструктажу па ахове працы, навучання, стажыроўкі і праверкі ведаў па пытаннях аховы працы, без праходжання медыцынскага агляду, без азнаямлення з тыпавой тэхналагічнай картай;

– допуску да выканання работ па ўладкаванню даху з металапрофілю без наяўнасці работнікаў, якія маюць адпаведную кваліфікацыю і прайшлі прафесійную падрыхтоўку па прафесіі страхар па металічным дахам;

– выкананні дахавых работ без афармлення нараду-допуску, які змяшчае асноўныя рашэнні па бяспецы выканання работ.

Ігар СТРОМСКІ,
начальнік Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации