Каляровы лом канфіскаваны

Падзеі

У студзені 2016 года фінансавай міліцыяй горада Слоніма быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па ч. 1-1 арт. 12.7 КоАП Рэспублікі Беларусь за ажыццяўленне незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў дачыненні да аднаго з жыхароў горада Слоніма, які ў сваім гаражы арганізаваў пункт скупкі лому каляровых металаў. Агульная вага канфіскаванага лому склаў больш за 4 тоны, а яго кошт перавысіў 164 млн. рублёў. Пры правядзенні праверкі, складанні адміністрацыйнага пратакола грамадзяніну, які не ўпершыню прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці за дадзенае правапарушэнне, паўторна тлумачылася, што дадзены від дзейнасці з’яўляецца незаконным, памер адказнасці з кожным разам будзе толькі павялічвацца, а канфіскаваныя ў яго акрамя каляровага металу грашовыя сродкі ў суме больш за 10 млн. рублёў могуць быць вернутыя ў прыбытак дзяржавы. Але, як аказалася, і гэта не падзейнічала. У лютым 2016 года гэты грамадзянін зноў трапіў у поле зроку фінансавай міліцыі і калег са Слонімскага РАУС. “Назбіраўшы” ў сваім гаражы чарговую партыю каляровага металу, кошт якога склаў больш за 88 млн. рублёў, указаны грамадзянін стаў аб’ектам злодзеяў, якія распачалі спробу крадзяжу металалому з гаража, разабраўшы для гэтых мэтаў яго дах. Але спроба злодзеяў не ўдалася, а грамадзянін М. зноў стаў суб’ектам здзяйснення чарговага адміністрацыйнага правапарушэння за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Агульная вага канфіскаванага каляровага лому на гэты раз склала больш за 3 тоны, а яго кошт — больш за 88 млн. рублёў.

С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК па Гродзенскай вобласці



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *