У Камітэце дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці прайшоў навучальны семінар па тэме “Арганізацыя і правядзенне дзяржаўных закупак, закупак за кошт уласных сродкаў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”.

Як паказваюць вынікі кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў, якія праводзяцца Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці, парушэнні заканадаўства пры правядзенні і афармленні вынікаў працэдур закупак, як за кошт бюджэтных сродкаў, так і ўласных, выяўляюцца амаль у 100% выпадках.

Неабгрунтаванае адхіленне прапановаў удзельнікаў пры правядзенні падрадных таргоў і наадварот — допуск прапановаў удзельнікаў аўкцыёна, якія не адпавядаюць патрабаванням аўкцыённых дакументаў, правядзенне працэдур закупак пасля заключэння дагавораў куплі-продажу з пастаўшчыком і фактычнай пастаўкі абсталявання і аказання паслугаў, не правядзенне працэдуры дзяржаўнай закупкі. Маюць месца факты не размяшчэння паведамлення аб выніках праводзімых канкурэнтных працэдур закупкі, звестак аб колькасці і агульным кошце дагавораў на закупкі тавараў (работ, паслугаў), заключаных арганізацыяй, у адкрытым доступе ў інфармацыйнай сістэме “Тэндары”. І гэта не поўны пералік парушэнняў, якія выяўляюцца Камітэтам.

У Камітэт звяртаюцца суб’екты гаспадарання па дапамогу і кансультацыі па выбары той ці іншай працэдуры.
Таму наспела неабходнасць правядзення навучальнага семінара, які дапамог бы абазначыць асноўныя праблемныя моманты, абмеркаваць неадназначныя сітуацыі і вызначыць рашэнне ў адпаведнасці з заканадаўствам.

У ходзе семінара выступоўцы спыніліся на парушэннях, якія выяўляюцца ў ходзе праверак, а таксама аб адказнасці, якая прадугледжана за парушэнне заканадаўства ў сферы закупак, у тым ліку за кошт уласных сродкаў. У форме круглага стала былі абмеркаваны і дадзены адказы на хвалюючыя пытанні ўдзельнікаў семінара.

А. САДАЎНІЧЫ,
першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Гродзенскай вобласці

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации