10 красавіка ў 10 гадзін у Цэнтры культуры горада Дзятлава пройдзе раённы агляд-конкурс эстраднай песні «Песенны вернісаж». Для ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца салісты-вакалісты, салісты-інструменталісты, вакальныя і інструментальныя дуэты (ва ўзросце ад 18 гадоў), рабочыя і служачыя арганізацый і прадпрыемстваў розных формаў уласнасці, сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, студэнты і іншыя аматары эстраднай песні.
Аргкамітэт