На Дзятлаўшчыне завяршылася ўборка кукурузы, цукровых буракоў, бульбы, агародніны.

Вядуцца работы па сяўбе азімых культур.

Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзятлаўскага райвыканкама, на 5 лістапада кукурузу ўбралі з плошчы 6130 гектараў, з іх на сілас убрана 5745 гектараў (ураджайнасць 205 цэнтнераў з гектара), на зерне – 385 гектараў (ураджайнасць – 87 цэнтнераў з гектара).

Цукровыя буракі ўбралі з 1030 гектараў, што складае 100 % уборачнай плошчы.

Бульба сабрана з 270 гектараў (100 %), яе сярэдняя ўраджайнасці 178 цэнтнераў з гектара.

У раёне нарыхтавана 93 360 тон сенажу (81 %) і 96 613 тон сіласу (72 %).

Вольга ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации