Рэспубліканскі моладзевы праект “100 ідэй для Беларусі”, які з 2011 года праходзіць у нашай краіне з ініцыятывы Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, зноў заклікае да ўдзелу кемлівых і крэатыўных членаў моладзевага аб’яднання.

Праект скіраваны на выяўленне таленавітых юнакоў і дзяўчат –вынаходнікаў і наватараў. “100 ідэй для Беларусі” дапамагае папулярызаваць і ўвасабляць у жыццё лепшыя моладзевыя ініцыятывы.

Ты малады, крэатыўны, таленавіты? Твой узрост ад 14 да 35 гадоў? У цябе ўзнікаюць цікавыя ідэі? Атрымай шанц на рэальнае іх ажыццяўленне! Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі прадастаўляе пляцоўку для тваіх ініцыятыў!

Сярод намінацый конкурсу: “Энергетыка, у тым ліку атамная энергетыка, і энергаэфектыўнасць”; “Аграпрамысловыя тэхналогіі і вытворчасць”; “Прамысловыя і будаўнічыя тэхналогіі і вытворчасць”; “Медыцына, фармацыя, медыцынская тэхніка”; “Хімічныя тэхналогіі, нафтахімія”; “Бія- і нанаіндустрыя”; “Інфармацыйна-камунікацыйныя і авіякасмічныя тэхналогіі”; “Рацыянальнае прыродакарыстанне і глыбокая перапрацоўка прыродных рэсурсаў”; “Нацыянальная бяспека і абараназдольнасць, абарона ад надзвычайных сітуацый”; “Грамадства, эканоміка і сацыяльная сфера”.

Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ” чакае вашых ідэй. Тэлефоны для даведак: 2-52-63, 2-52-61. Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 20 лістапада.

Занальны этап праекта сёлета плануецца правесці ў канцы лістапада ў горадзе Навагрудку.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

Похожие публикации