У перыяд з 2 па 30 лістапада 2020 года на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праводзіцца месячнік па зборы ртуці і ртутнаўтрымліваючых адходаў.
Прыём небяспечных бытавых адходаў (уключаючы ртутнаўтрымліваючыя лямпы і градуснікі) у насельніцтва здзяйсняецца на вытворчай базе Дзятлаўскага РУП ЖКГ па адрасе: г. Дзятлава, вул. Навагрудская, 4, таксама прыём ртуці ў чыстым выглядзе ажыццяўляецца ў Дзятлаўскім раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях па адрасе: г. Дзятлава, вул. Першамайская, 6.
Што рабіць, калі разбіўся градуснік?
Выведзіце ўсіх людзей у іншы пакой. Адчыніце вокны для праветрывання (памятайце, што скразняк можна рабіць толькі пасля таго, як скончыце ўборку). Калі ртуць раскацілася па стале або падлозе, не спрабуйце выцерці яе анучай.
Як сабраць ртуць?
Для збору ртуці падрыхтуйце слоік з вадоў і са шчыльнай накрыўкай, пэндзлік, гумовую грушу, папяровы канверт, лейкапластыр, мокрую газету, анучу і раствор марганцоўкі.
Пры дапамозе пэндзліка можна сабраць самыя буйныя шарыкі ртуці ў папяровы канверт. Затым уцягніце ў гумовую грушу больш дробныя шарыкі, а самыя дробныя “наляпіце” на лейкапластыр. Усю сабраную ртуць змясціце ў слоік з вадой і шчыльна закрыйце. Пасля правядзіце вільготную ўборку ў пакоі. Для апрацоўкі падлогі выкарыстоўвайце раствор марганцоўкі або мыльна-содавы раствор (400 грамаў гаспадарчага мыла і паўкілаграма кальцыніраванай або харчовай соды на 10 літраў вады). Пасля вільготнай уборкі праветрыце памяшканне.
Марта МІЛАШ,
старшы інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup