Экскурсія “ Экспедыцыя ў свет прафесій”

Грамадства Свежыя навіны

Вучні пачатковых класаў Дварэцкай сярэдняй школы наведалі зернесушылку, сховішча для агародніны і малочнатаварную ферму КСУП “Дварэц-Агра”.

Школьнікі ўважліва і з вялікай цікавасцю слухалі, што ім расказваюць дарослыя, змаглі паназіраць за іх працай у сховішчы для агародніны, дзе рабочыя перабіралі бульбу. Дзеці даведаліся шмат цікавага аб прафесіях, якія патрэбны для вырошчвання зерневых, бульбы, для працы на зернесушыльным комплесксе, на сховішчы для агародніны.

Далей шлях ляжаў на малочнатаварную ферму “Палонка”. Эмоцыі перапаўнялі дзяцей. Работнікі фермы дазволілі ім падысці да агароджы і паназіраць за каровамі. Вучні даведаліся аб умовах утрымання жывёлаў, аб іх доглядзе, загадкі і вершы аб гэтых карысных жывёлах зрабілі экскурсію цікавай і насычанай.

Дзеці зразумелі, што ўсё, што яны бачаць на стале, гэта вынік сельскай працы. Многія з іх нават і не думалі, што праца іх бацькоў ганаровая.

Вольга СЯМАШКА,
выхавальнік Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup