У санаторыі “Радон” для дзяцей работнікаў прайшло святочнае мерапрыемства “Хутка ў школу”.

На тэрыторыі санаторыя, каля фантана, будучых першакласнікаў чакала лялька-буквар, якая запрашала ўсіх на свята. У час мерапрыемства да будучых школьнікаў са словамі віншавання звярнуліся галоўны доктар санаторыя “Радон” Леанід Карпішэвіч і старшыня прафсаюзнага камітэта Аляксандр Мікульскі.  Яны падарылі ўсім дзецям святочныя падарункі – рукзакі са школьнымі прыладамі.

Мерапрыемства працягнулася забаўляльнымі нумарамі. Перад дзецьмі і іх бацькамі выступілі выхаванцы дзіцячага аддзялення “Баравічок” з песняй “Цяпер мы першаклашкі”, гульнявы тэатр роставых лялек “DoLLs4ALL”.

Феерыяй выступлення стала шоу мыльных бурбалак.

Свята атрымалася цікавым, усе дзеці засталіся задаволеныя. Няхай іх школьная дарога будзе пазнавальнай, насычанай добрымі падзеямі і справамі.

Адміністрацыя санаторыя “Радон”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?
Предыдущая новость

Следующая новость

Похожие публикации