Дзятлаўскія ратаўнікі сумесна з актывістамі беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных у рамках акцыі “У цэнтры ўвагі – дзеці” наведалі аддзел дзіцячых тавараў магазіна “Родны кут”.
Галоўны герой мультфільма “Чароўная кніга МНС” воўк запрашаў дзяцей і іх бацькоў прыняць удзел у мерапрыемстве.
Ратаўнікі правялі прафілактычныя гутаркі, нагадалі правілы бяспекі ў школе, на вуліцы і ў побыце, успомнілі прынцып работы вогнетушыцеля і аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.
Акрамя гэтага, хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў гульню “Крокі выратавання”. Кожны ўдзельнік акцыі атрымаў падарунак ад ратаўнікоў: размалёўкі, памяткі, буклеты і наклейкі.
Марта МІЛАШ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup