З 3 жніўня па 14 верасня 2020 года Беларускі Чырвоны Крыж праводзіць штогадовую дабрачынную кампанію “Збяром дзяцей у школу”.
Яна накіравана на аказанне дапамогі сем’ям, у якіх няма магчымасці сабраць дзяцей у школу. Школьныя наборы будуць сфарміраваны для дзяцей з сем’яў з нізкім узроўнем даходу. Падтрымаць дабрачынную кампанію можа кожны.
Сёлета мэтавая дапамога будзе накіравана сямі тысячам школьнікаў: дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям з інваліднасцю і дзецям з сем’яў бежанцаў. Для кожнага дзіцяці будзе сфарміраваны школьны набор з неабходнымі рэчамі. Гэта можа быць рукзак, канцылярскія прылады, школьнае і спартыўнае адзенне, абутак. Мы дзякуем кожнаму, хто падтрымліваў дабрачынную кампанію ў папярэднія гады, і будзем рады кожнаму, хто вырашыць далучыцца ў гэтым годзе.
Па словах старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Наталлі Талкачовай, у вобласці штогод пры падрыхтоўцы да школы атрымліваюць падтрымку Чырвонага Крыжа каля 500 дзяцей. У зборы сродкаў актыўна ўдзельнічаюць больш за 100 валанцёраў.
Падтрымаць дабрачынную кампанію можна двума спосабамі: перадаць школьныя наборы ў адзін з офісаў арганізацыі або пералічыць дабрачынную суму на пакупку школьных набораў.
Як зрабіць ахвяраванне праз ЕРИП:
выбраць у дрэве ЕРИП пункт “Дабрачыннасць, грамадскія аб’яднанні”;
выбраць пункт “Дапамога дзецям, дарослым”;
выбраць пункт “Беларускі Чырвоны Крыж”;
выбраць пункт “Дабрачынныя ўзносы”;
выбраць “Гродзенская абласная арганізацыя”;
увесці нумар дабрачыннай акцыі 222;
праверыць карэктнасць інфармацыі і здзейсніць плацеж.
З кім звязацца?
прыйсці ў Гродзенскую абласную арганізацыю (г. Гродна, вул. Ажэшкі, 1), Гродзенскую гарадскую арганізацыю (вул. Карбышава, д. 24), раённую арганізацыю Беларускага Чырвонага Крыжа па месцы жыхарства;
звярнуцца да валанцёраў Беларускага Чырвонага Крыжа ў гандлёвых цэнтрах (валанцёры будуць знаходзіцца ў пазначаных месцах і ў экіпіроўцы з сімволікай арганізацыі);
патэлефанаваць на гарачую лінію: 8 (0152)6-57-51 (абласны офіс), 8(0152)68-02-60 (офіс Гродзенскай гарадской арганізацыі), 8(01563) 2-19-02 (офіс раённай арганізацыі);
напісаць у сацыяльных сетках ВКонтакте, Facebook, Instagram.
Галіна КАСЦЮК,
старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup