Падзеі
1 min read
1099

Яніна і Георгій

12 марта, 2016
0
Яніна і Георгій

Ён і Яна. Мужчына і жанчына. Дзве палавінкі, якія праз таямніцу шлюбу становяцца адным цэлым — сям’ёй.
Яна будуецца на ўзаемапавазе і ўзаемаразуменні, каханні, якое пачынаецца з першай сустрэчы і першага позірку.

Іх першая сустрэча адбылася больш за пяцьдзесят гадоў таму. Яніна тады была яшчэ школьніцай, Георгій — маладым мужчынай, які толькі  прыйшоў з арміі.

Упершыню яны ўбачыліся ў Казлоўшчыне на ўрачыстым адкрыцці парка. Георгію прыглянулася вабная дзяўчына невысокага росту, сяброўка яго стрыечнай сястры. У сваячкі ён і распытаў пра незнаёмку, якая кранула яго сэрца. Назаўсёды.

IMG_3656

Сёння Яніна Уладзіславаўна і Георгій Міхайлавіч Пятліцкія — сямейная пара з важкім стажам сумеснага жыцця. Усё яно прайшло ў вёсцы Падвялікае. Тут раслі і гадаваліся іх дзеці. Цяпер яны прыязджаюць у бацькоўскі дом ужо разам са сваімі сем’ямі.

Хата, дзе жыве сям’я Пятліцкіх, выдзяляецца сваім адметным стылем, дагледжанасцю. Побач з ёй знаходзіцца альтанка, а таксама  драўляная піраміда. Усё гэта зроблена рукамі Георгія Міхайлавіча — майстра, пра якога можна сказаць, што ў яго — залатыя рукі. Яшчэ юнаком ён пераняў ад свайго айчыма майстэрства цяслярыць і сталярнічаць, будаваць хаты.

Вось і дом, дзе жыве сям’я Пятліцкіх, пастаўлены ўласнымі сіламі гаспадара. Зроблены ім і мэбля, складзена печка.

Георгій Міхайлавіч яшчэ і мастак-самавучка. Распісаны кветкамі столь, дзверы, маляваныя шпалеры — усё гэта сведчыць пра самабытны талент гаспадара.

У наступным годзе Георгій Міхайлавічу споўніцца 80 гадоў. Таксама сямейная пара адзначыць і 55-годдзе сумеснага жыцця — сваё смарагдавае (изумруднае)вяселле.

Яніна Уладзіславаўна маладзейшая за мужа на тры гады. Яна нарадзілася на хутары Ціхавая,  ён — з вёскі Ананічы. Лёс, звёўшы іх дарогі ў адну, падарыў ім шмат гадоў сумеснага жыцця. Яно ідзе ва ўзаемаразуменні і ўзаемапавазе, каханні. У гэтай атмасферы выхоўваліся дочкі. Яніна Уладзіславаўна і Георгій Міхайлавіч сёння маюць пяцёра ўнукаў і дзве праўнучкі.

Дзеці і ўнукі заўжды з задавальненнем прыязджаюць у бацькоўскую хату, дзе іх з нецярпеннем чакаюць родныя людзі, дзе ім заўжды  рады.

А. ДУБРОЎСКАЯ
Фота Н. АВЯРЧУК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации