Завяршылася акцыя “Бяспека – у кожны дом”

Здарэнні і бяспека

Фінальны этап акцыі “Бяспека – у кожны дом” прайшоў у гандлёвым цэнтры “Родны кут” у горадзе Дзятлаве. У час яго ратаўнікі не толькі нагадалі людзям правілы пажарнай бяспекі, а і самі людзі ацанілі значэнне падобных мерапрыемстваў. Многія ўдзельнікі акцыі выказалі ўдзячнасць за тое, што змаглі аднавіць у памяці пытанні патрабаванняў пажарнай бяспекі, за што атрымалі ў падарунак памяткі і сувеніры.

DSCN3842

DSCN3859

У правядзенні акцыі прынялі ўдзел актывісты Беларускай моладзевай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных з гімназіі №1 горада Дзятлава і дзятлаўскай сярэдняй школы №1. Юныя ратаўнікі правялі з грамадзянамі анкетаванне, арганізавалі бяспройгрышную латарэю бяспекі. Сэнс латарэі просты: выцягні пытанне, правільна адкажы на яго і атрымай прыз. Выніковы этап акцыі “Бяспека – у кожны дом” прайшоў пры высокай актыўнасці дзятлаўчан і атрымаў ад іх адзнаку “выдатна”.

Н. АВЯРЧУК,
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім РАНС



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *