9 кастрычніка 1874 года быў створаны Сусветны паштовы саюз. З тых часоў штогод у гэты дзень святкуецца Сусветны дзень пошты, а ў пачатку кастрычніка праводзіцца тыдзень пісьма. Галоўная мэта традыцыйнага свята паштовага саюза – палепшыць арганізацыю паштовай сувязі.
У гэтым годзе тыдзень пісьма праводзіцца з 2 кастрычніка.
Паважаныя жыхары горада і раёна! Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта” запрашае прыняць актыўны ўдзел у правядзенні тыдня пісьма і напісаць сваім родным і сябрам добрыя словы.
Таксама вы можаце выказаць пажаданні па паляпшэнні работы пошты.
Дзятлаўскі раённы вузел паштовай сувязі Гродзенскага філіяла РУП “Белпошта”