Напярэдадні навагодніх святаў у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 26 снежня была арганізавана выстава-прагляд “Прывітанне, свята навагодняе!”.
Увазе аўдыторыі прадстаўлена інфармацыя па афармленні святочнага стала, складанні навагодняга меню і нават гараскопа.
Наведвальнікі бібліятэкі могуць даведацца, якія навагоднія ўборы, сувеніры і ёлачныя ўпрыгажэнні можна зрабіць сваімі рукамі.
Таксама на выставе прадстаўлены ёлачныя цацкі з савецкага мінулага, якія зараз не купіць у звычайным магазіне.
Юлія БАКУНОВІЧ