Што ў пакеце прафсаюзным?

Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Сяргей Халява і старшыня Гродзенскага абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў Алена Бераснева прыехалі на Дзятлаўшчыну з мэтай дапамагчы дзецям членаў прафсаюзаў раённых арганізацый сабрацца ў школу.

Па добрай традыцыі прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў дапамагаюць у падрыхтоўцы да новага навучальнага года шматдзетным, малазабяспечаным, няпоўным і прыёмным сем’ям, дзецям абавязаных асобаў. Да новага навучальнага года з прафсаюзных сродкаў былі закуплены школьныя прылады, канцылярскія тавары, падручнікі.

Трэба адзначыць, што падарункі для дзяцей Дзятлаўшчыны падбіраліся ледзь не індывідуальна: школьнікі атрымалі неабходныя рэчы ў залежнасці ад полу і ўзросту.

Таксама для дзяцей у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва правялі забаўляльную праграму работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, быў арганізаваны салодкі стол.

Госці завіталі і ў Казлоўшчынскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых.

Работнікам дома-інтэрната для іх дзяцей перадалі падарункі, а потым Сяргей Халява расказаў пра дзейнасць Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў.

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

3 часа ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

5 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

5 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

7 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

7 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

8 часов ago