Аляксандра Савельева з гарадскога пасёлка Казлоўшчына адзначыла свой 95-гадовы юбілей.
Жанчына, якая бачыла жыццё ў розных колерах, працягвае шчыра ўсміхацца і бачыць ва ўсім самае добрае. Такі бадзёры настрой Аляксандры Пятроўны прыехалі падтрымаць актывісты раённых грамадскіх аб’яднанняў, работнікі культуры і адміністрацыя Казлоўшчынскага сельвыканкама.
Прыемнымі падарункамі і віншаваннямі ў святочны дзень парадавалі жанчыну прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, грамадскага аб’яднання БРСМ, Таварыства Чырвонага Крыжа.
Музычныя кампазіцыі гучалі ад артыстаў Казлоўшчынскага дома культуры.
Кіраўнік справамі сельвыканкама Алена Ільюхіна здзівіла імянінніцу вершаванымі пажаданнямі самага найлепшага ў жыцці.