18 чэрвеня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адзначылі 35-годдзе святарства ксяндза-пробашча Здзіслава Пікулы.

Нягледзячы на будні дзень, сабралася шмат вернікаў, святароў.

З 1989 года ксёндз Здзіслаў Пікула служыць у Беларусі: спачатку ў парафіі ў Варнянах – амаль дваццаць пяць гадоў, а цяпер ужо шосты год – у Дзятлаве.

Шчыра і ад усяго сэрца віншавалі святара дзеці і моладзь араторыя. Падзякавалі за яго адкрытае сэрца, непагасную любоў да прыхаджан, добрыя вочы і цёплую ўсмешку, за Божае слова, якое пасеяў у сэрцах. Пажадалі моцнага здароўя, сілаў, радасці.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Фота Юрыя АБЛАЖЭЯ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!

Похожие публикации