Літаратура і мастацтва заўжды былі для беларусаў асаблівай каштоўнасцю, крыніцай гістарычнай памяці, надзейнай апорай у выхаванні патрыятызму і высокіх маральных якасцяў грамадзян. Любоў да мастацкага слова і прага да ведаў здаўна былі неад’емнай часткай беларускага менталітэту. Кніга па-ранейшаму застаецца для нас крыніцай вопыту, натхнення, шчырай любові да роднай зямлі.

У верасні ў Беларусі традыцыйна праводзіцца нацыянальнае свята – Дзень беларускага пісьменства, у аснову якога закладзена жаданне захаваць духоўную спадчыну, лепшыя культурныя традыцыі і беражлівыя адносіны да роднай мовы.

Беларусь — радзіма многіх выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры, пісьменнікаў сусветнага ўзроўню. У нашай краіне беражліва захоўваюць дасягненні мінулых пакаленняў. Клопат пра культуру, духоўнасць мае па-сапраўднаму дзяржаўны характар. Актыўна падтрымліваецца развіццё нацыянальнага кнігавыдання і друку, ствараюцца ўсе ўмовы для выяўлення і падтрымкі сапраўдных талентаў.

Сардэчна віншуем усіх з Днём беларускага пісьменства. Жадаем моцнага здароўя, поспехаў, творчага натхнення і аптымізму!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі
Як дружна пырснулі сады…
Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации