У Дзятлаве праходзіла выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ

28 жніўня на Дзятлаўшчыне прайшло выязное пасяджэнне калегіі Міністэрства ЖКГ. Яно сабрала кіраўнікоў жыллёва-камунальнай галіны рэспубліканскага, абласнога і раённага ўзроўняў. 

Адкрыў мерапрыемства і абвясціў парадак дня міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Церахаў. Ён перадаў слова старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандру Дубовіку. Аляксандр Міхайлавіч павітаў гасцей дзятлаўскай зямлі, пазнаёміў прысутных з дасягненнямі раёна.

У нарадзе ўзялі ўдзел Першы намеснік міністра ЖКГ Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла, намеснік міністра ЖКГ Рэспублікі Беларусь Віталь Смірноў, старшыня Рэспубліканкага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Сяргей Алейнікаў, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Дзяшко.

Пасля ўводнага інструктажу па тэхніцы бяспекі, дэлегацыя накіравалася па азначаным маршруце, каб пазнаёміцца з работай мясцовага РУП ЖКГ і абмеркаваць надзённыя пытанні ў жаллёва-камунальнай сферы. У іх ліку – падрыхтоўка да надыходзячага ацяпляльнага сезона.

На кацельні “Цэнтральная” горада Дзятлава справаздачу перад прысутнымі трымаў генеральны дырэктар ДА ЖКГ Гродзенскай вобласці Алег Шафранскі. Сярод іншага, ён адзначыў, што Дзятлаўскі раён – адзін з чатырох у нашай вобласці, дзе ўжо некалькі гадоў таму цалкам замянілі ўсе цепласеткі, у астатніх рэгіёнах гэта работа прадаўжаецца.

Дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Сяргей Луня расказаў, як на Дзятлаўшчыне рэалізуецца рэспубліканская праграма “Камфортнае жыллё”, накіраваная на павышэнне якасці аказваемых жыллёва-камунальных паслуг.

Дэлегацыя наведала ТАА “Ізакам”. Яго дырэктар Аляксандр Шалесны пазнаёміў прысутных з тэхналогіямі новага пакалення для вырабу труб, што дазволіць зрабіць работу камунальных служб больш эфектыўнай. Для ўдзельнікаў пасяджэння правялі экскурсію па прадпрыемстве.

Як мяняецца горад Дзятлава, на прыкладзе добраўпарадкавання дваровай тэрыторыі па вуліцы Навагрудскай прадэманстраваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Залеўскі. Ён адзначыў, што работы  выконвае нядаўна створаная на базе Дзятлаўскага РУП ЖКГ будаўнічая група. Удзельнікам мерапрыемства прадэманстравалі праведзены да абласных “Дажынак” рамонт шматпавярховых дамоў  і добраўпарадкаванне тэрыторыі па вуліцы Савецкай.

Сустрэча завяршылася пленарным пасяджэннем калегіі Міністэрства ЖКГ, якое прайшло ў актавай зале Дзятлаўскага райвыканкама.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Цифровая платформа для путешественников «Умный город» появится в Беларуси

В Беларуси с 2027 года заработает современная цифровая платформа для путешественников "Умный город". Об этом…

56 минут ago

Александр Лукашенко: машиностроение выступает мощным двигателем экономического прогресса Беларуси

Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил работников и ветеранов Министерства промышленности и машиностроительного комплекса с профессиональным…

1 час ago

Дзень адчыненых дзвярэй у турыстычным цэнтры

Штогод 27 верасня ва ўсім свеце адзначаецца Сусветны дзень турызму – свята, якое аб’ядноўвае ўсіх,…

12 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

13 часов ago

«Дажынкі-2026». Дятловчане — на «сельской эстафете»

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

1 день ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

1 день ago