Паважаныя работнікі бытавога абслугоўвання насельніцтва і  жыллёва-камунальнай гаспадаркі, ветэраны галіны!

Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам!

Святло і цяпло ў дамах, якасныя бытавыя паслугі – усё гэта робіць наша паўсядзённае жыццё лепшым. Ваша прафесійная дзейнасць заўсёды на віду, і ад таго, наколькі яна паспяховая і эфектыўная, залежыць якасць жыцця, камфорт і настрой людзей.

Спадзяёмся, што і ў далейшым усе прафесійныя задачы вы выканаеце годна, а ўвага і добразычлівасць да людзей будуць візітнай карткай прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Дзятлаўскага раёна.

У гэты святочны дзень жадаем вам моцнага здароўя і сямейнага дабрабыту. Няхай аптымізм і бадзёрасць духу стануць падмуркам новых прафесійных поспехаў на карысць усіх жыхароў вобласці.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
У Дзятлаве адкрыўся новы жывы арт-аб’ект
Дзяцінства – цудоўны свет
Каманда “10 балаў”– у ліку пераможцаў

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации