Тата можа ўсё, што заўгодна! (+відэа)

У гэтым упэўніліся ўсе, хто сабраўся на святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня бацькі, якое праходзіла ва ўтульнай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Віншаванні прымалі самыя лепшыя таты – апора і абарона сям’і.

– Віншую з асаблівым сямейным святам – Днём бацькі. Для кожнага чалавека неабходна бацькоўская падтрымка, вы апора і абарона для сваіх дзяцей, настаўнікі і прыклад для пераймання. Важна, што вы вучыце іх павазе, працалюбству. Дзякуй за ўклад ва ўмацаванне сямейных каштоўнасцей на Дзятлаўшчыне. Няхай ваша жыццё будзе напоўнена шчаслівымі момантамі з блізкімі, радасцю ад перамог і дасягненняў мэтаў вашымі дзецьмі. Жадаю моцнага здароўя, прафесійных поспехаў, дабрабыту, – павіншаваў усіх татаў са святам намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка.

Цікавым момантам сустрэчы стала знаёмства з гасцямі. Даведаліся, што таты любяць рабіць разам са сваімі дзецьмі, чым цікавяцца. А ў час жартоўнай віктарыны высвятлялі, ці ўсё яны ведаюць пра сваіх сыноў і дачок, пачынаючы з першага дня іх жыцця. Быў і конкурс на самага дужага тату – тут перамагло сяброўства, усе аказаліся і самымі ўважлівымі – пазналі сваіх дзяцей па голасе.

– Быць добрым бацькам – самая адказная і неабходная работа ў жыцці мужчыны, – нагадалі вядучыя мерапрыемства. – Стаць прыкладам для сына і добрым чараўніком для дачкі, навучыць, расказаць, абараніць, патлумачыць і зрабіць усё гэта з любоўю і цярпеннем – такое можа толькі тата. Ад усяго сэрца жадаем вам доўгіх гадоў жыцця, сямейнага шчасця і поспехаў ва ўсім.

Прыгожыя музычныя віншаванні гучалі ад Валерыя Макарчыка, Алены Гузавец, Ксеніі Жылянінай, Іны Анушкевіч, Чэслава Свіба, групы “Бархат”.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Наталлі АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

1 час ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago