Сёння пра важнасць прафесіі энергетыка можа гаварыць кожны.

Але ці кожны ведае, што за бесперабойнай падачай цяпла і святла ў дамы, офісныя будынкі, сацыяльныя ўстановы, асвятленнем вуліц і ногім іншым стаіць праца тысяч людзей па ўсёй краіне – энергетыкаў, сапраўдных прафесіяналаў сваёй справы.

Дзень энергетыка – прафесійнае свята ўсіх спецыялістаў, адказных за выпрацоўку і збыт спажыўцам цяпла і электраэнергіі. Гэта прафесійнае свята для тых людзей, хто ўвесь дзень і ўсю ноч працуе, каб у дамах было святло і цяпло.

У гэты цудоўны дзень спецыялісты энергетычнай галіны краіны атрымліваюць самыя шчырыя віншаванні з Днём энергетыка ад калегаў, ад сваіх родных, блізкіх і знаёмых. Жадаем усім работнікам і ветэранам працы моцнага здароўя, сямейнага шчасця, міру, дабрабыту, поспехаў у вашай дзейнасці.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации