22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

22 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца сумная дата – Дзень усенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны.

З гэтым днём звязана трагічная падзея, якая пацягнула за сабой велізарную колькасць смерцяў.

Тэрыторыя Дзятлаўскага раёна была акупавана фашысцкай Германіяй з чэрвеня 1941 па ліпень 1944 гадоў. Лёс Хатыні спасцігла 6 вёсак: Вялікую Волю, Мястэчкі, Дуброўцы, Трахiмовiчы, Чарлёнка, Дубароўшчына.

На тэрыторыі раёна дзейнічалі партызанская брыгада, антыфашысцкі камітэт, партызанскі шпіталь. Дзятлаўчане па праву ганарацца імем Язэпа Юр’евіча Філідовіча, які паўтарыў подзвіг Івана Сусаніна.

9 ліпеня 1944 г. п. Дзятлава быў вызвалены воінамі 283-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Канавалава.

Назаўсёды засталіся ў Дзятлаўскай зямлі воіны-вызваліцелі – Героі Савецкага Саюза: генерал-маёр Ян Янавіч Фогель, палкоўнік Павел Гаўрылавіч Пятроў, старшы сяржант Іван Сямёнавіч Фурсенка, афіцэры, байцы і партызаны, пахаваныя ў брацкіх магілах.

Памяць дзятлаўчан пра воінаў і мірных жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, увекавечана ў помніках і абелісках.

Вялікая Айчынная вайна – гэта небывалая ў гісторыі па сваіх маштабах і жорсткасці бітва савецкага народа супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэтай вайне Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара – памяць аб іх будзе жыць вечна.

Як сімвал удзячнасці і падзякі ў гэты дзень ля месцаў воінскіх пахаванняў запальваюцца свечкі, лампады.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

administrator

Recent Posts

Безопасность — это совокупность маленьких привычек

Работники Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям присоединились к маршруту автолавки — проехали по деревням Жуковщинского…

1 час ago

Юные легкоатлеты Дятловской ДЮСШ достойно выступили на областных соревнованиях

С 24 по 25 сентября в Гродно прошли открытые соревнования Гродненской области по легкой атлетике,…

3 часа ago

Госавтоинспекция проведет профилактическое мероприятие в отношении перевозок пассажиров автомобилями-такси

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…

6 часов ago

Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная…

6 часов ago

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

6 часов ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

22 часа ago