Беларуская мова з’яўляецца старажытнапісьменнай.
Гісторыя беларускага пісьменства налічвае каля 10 стагоддзяў.
У перыяд знаходжання беларускіх земляў у Вялікім Княстве Літоўскім афіцыйнай мовай была старабеларуская: на ёй вялі афіцыйнае і прыватнае ліставанне, судовую практыку, перакладалі творы, размаўлялі.
Сучасная літаратурная мова пачала стварацца з 1850-х гг. на аснове мінскай гаворкі сярэднебеларускай групы дыялектаў. У працэсе станаўлення здолела сінтэзаваць характэрныя для многіх гаворак граматычныя і лексічныя рысы.
Беларуская мова прызнана ЮНЕСКА другой у свеце па мілагучнасці пасля італьянскай.
Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 г. і складаецца з 32 літар.
Сапраўдны росквіт нацыянальнай мовы пачаўся ў 2-й палове 19 стагоддзя: на ёй пісалі Францішак Багушэвіч, Максім Багдановіч, Якуб Колас, Янка Купала.
Мова пашырана ў Беларусі, распаўсюджана ў Польшчы, Украіне, Расіі, Літве, Латвіі і інш.
Калі ў літаратурнай мове налічваецца каля 250-500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў.
Дыялектолагі фіксуюць адрозненні ў гаворках не толькі суседніх вёсак аднаго раёна, але і розных канцоў адной вёскі.
Прыклады пісьмовага прымянення мясцовых гаворак адзначаны на Палессі ўжо ў 16-17 ст..
У 1907 г. з’явіўся першы друкаваны палескі буквар.
Беларуская мова захавала ў сабе мноства славянскіх элементаў і таму справядліва лічыцца ключом да разумення іншых славянскіх моваў.
Агульная колькасць беларусаў у свеце каля 10 мільёнаў чалавек.
У мове ёсць велізарная колькасць слоў, якія нельга перакласці даслоўна: у гэтым яе ўнікальнасць, непаўторнасць і сэнс існавання.
Беларускі першадрукар Францішак Скарына сцвярджаў: “Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў”.
Канстанцін КАРНЯЛЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…
Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства “Конус” РУП…