Часовы перавод па законе
У выпадку вытворчай неабходнасці наймальнік можа перавесці работніка на іншую працу, якая не абумоўлена працоўным дагаворам (па іншай прафесіі, спецыяльнасці, кваліфікацыі, пасадзе). Вытворчая неабходнасць лічыцца тады, калі трэба: прадухіліць катастрофу, вытворчую аварыю, няшчасны выпадак, знішчэнне або псаванне маёмасці наймальніка; ліквідаваць наступствы катастрофы, вытворчай аварыі або стыхійнага бедства; замяніць работніка, які
Лета-2018 у “Патрыёце”
Кругласутачны палатачны профільны ваенна-спартыўны летнік “Патрыёт” размясціўся на падворку Лявонавіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Насупраць стадыёна пад высокімі яблынямі расправілі свае крылы палаткі. Над імі раз-пораз чуецца клёкат бусла, бо недалёка знаходзіцца буслянка, але людзі і птушкі ўжо прывыклі да суседства. Дзевяць дзён (з 6 па 14 чэрвеня) у паходных умовах
Пройдзе “Прамая тэлефонная лінія”
15 чэрвеня 2018 года з 11 да 12 гадзін правядзе “Прамую тэлефонную лінію” з жыхарамі горада і раёна начальнік Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Іванавіч Ганчар па пытаннях, якія знаходзяцца ў кампетэнцыі газазабяспечвальнай арганізацыі. Тэлефануйце на нумар 6-04-88.
Асноўныя складнікі здароўя шчытападобнай залозы
Нядаўна доктар-эндакрынолаг Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева правяла “Прамую тэлефонную лінію” і пракансультавала ўсіх, хто цікавіўся здароўем шчытападобнай залозы, дала адказы на наступныя пытанні. – Як можна западозрыць парушэнне функцый шчытавідкі? – Гармоны шчытападобнай залозы падтрымліваюць асноўны энергетычны абмен арганізма. Пры павышанай або зніжанай функцыі шчытападобнай залозы назіраюцца змяненні агульнага стану