Да ўвагі жыхароў Казлоўшчынскага сельскага савета
Адбудзецца суботнік 26 жніўня 2017 года на могілках вёскі Рандзілаўшчына будзе праводзіцца суботнік. Пачнецца ў 9 гадзін. Просім прыняць актыўны ўдзел. Адміністрацыя
Адбудзецца прыём грамадзян
24 жніўня 2017 года з 11 да 13 гадзін у кабінеце №29 аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама адбудзецца прыём грамадзян па асабістых пытаннях першым намеснікам начальніка УУС Гродзенскага аблвыканкама палкоўнікам міліцыі Аляксандрам Іванавічам Шастайлам. Папярэдні запіс на прыём па тэл. 2-28-20.
Фестывалі, святы, конкурсы
26 жніўня на Аўгустоўскім канале (шлюз “Дамброўка”) будзе праводзіцца абласны адкрыты фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”. У праграме: выступленні беларускіх і літоўскіх творчых калектываў, велапрабег, сплаў на каноэ, майстар-класы па народных рамёствах, работа традыцыйных беларускіх падворкаў, танцавальна-забаўляльная праграма. 26 жніўня гарадскі пасёлак Зэльва запрашае на Анненскі
Правілы карыстання электрапрыборамі
Складана ўявіць сваё жыццё без зручных і камфортных рэчаў, да якіх мы прывыклі, напрыклад, электрапрыбораў. Памятайце, што карыстацца імі трэба асцярожна, выконваючы правілы бяспекі. Ні пры якіх абставінах не выкарыстоўвайце пашкоджаныя, самаробныя электраабагравальнікі; пазбягайце перагрузкі электрасеткі ў выпадку ўключэння адразу некалькіх магутных спажыўцоў энергіі; не пакідайце ўключаныя электраабагравальнікі на ноч,
Ветэрану — 90!
Нядаўна ўдзельніку Вялікай Айчыннай вайны з гарпасёлка Казлоўшчына споўнілася 90 гадоў. Іван Іосіфавіч Зелянеўскі ў свой юбілей прымаў віншаванні не толькі ад родных і блізкіх. З кветкамі і падарункамі да яго наведаліся старшыня Дзятлаўскага раённага савета ветэранаў Леанід Кашко, старшыня Казлоўшчынскага сельскага савета Вадзім Бялятка, сакратар савета ветэранаў Ядзвіга Гушча,
Оперативная информация о ходе уборки урожая в Дятловском районе на 21 августа 2017 года
Сельхозпредприятиями района убрано 14345 га, что составляет 91,9% от общего объема площадей. Намолочено 43804тонны зерна, в том числе – 13569 тонн ярового ячменя, 11108 тонн озимой пшеницы, 11917 тонн озимого тритикале, 1848 тонн овса, 1494 тонны озимой ржи, 1112 тонн зернобобовых, 2756 тонн яровой пшеницы. Средняя урожайность по району 30,5
Ільготы сем’ям з дзецьмі-інвалідамі
30 чэрвеня 2017 года ўнесены змяненні і дапаўненні ў некаторыя Законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей. У адпаведнасці з законам, бацькі маюць права атрымліваць дапамогі па доглядзе дзяцей-інвалідаў ва ўзросце да 18 гадоў і адначасова працаваць на 0,5 стаўкі або працаваць дома. Таксама бацькі будуць
“Белыя росы” ў Дзятлаве
17 жніўня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці выступіў заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”. Калектыў у гэтым годзе святкуе юбілей — 30 гадоў паспяховага выступлення на сцэне. У сувязі з гэтым удзельнікі ансамбля прадставілі гледачам свае самыя лепшыя нумары: грузінскія, яўрэйскія танцы, лявоніху,