Адбудзецца “Гарачая лінія”
15 сакавіка 2017 года з 10 да 12 гадзін адбудзецца “Гарачая лінія” з дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Дзятлаўскім раёне Сяргеем Пятровічам Пылам па тэме “Актуальныя пытанні страхавання”. Тэлефануйце на нумар 2-14-06.
Наркотыкі — крымінал
Залежнасць ад наркотыкаў — гэта хвароба. Праблемы з наркотыкамі могуць быць у каго-небудзь з вашага акружэння. Такі чалавек можа працаваць на добрай рабоце і быць прыкладным сямейнікам або атрымліваць добрыя адзнакі ў школе і мець шмат сяброў. Аднак распазнаць нарказалежнага магчыма. У такіх людзей часта з’яўляюцца змены ў паводзінах, раптоўна
Бясплатны прыём
15 сакавіка 2017 года з нагоды Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь адвакаты юрыдычнай кансультацыі Дзятлаўскага раёна ажыццяўляюць прыём маламаёмых грамадзян на бясплатнай аснове.
Аб добраўпарадкаванні вёскі Ведравічы
Зварот жыхароў вёскі Ведравічы па пытанні выдалення дрэваў у вёсцы Ведравічы быў разгледжаны камісіяй у складзе І. В. Калбаска – галоўнага спецыяліста галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама; А. Ю. Адаменкі – начальніка аддзела дзяржаўнага кантролю за аховай і выкарыстаннем земляў, расліннага і жывёльнага свету,
Дэкрэт №3
Алена Савань, намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці насельніцтва ўпраўлення па працы і занятасці Дзятлаўскага райвыканкама: — Відавочна, што з набыццём сілы Дэкрэта №3 Прэзідэнта Беларусі “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства” да нас сталі нашмат больш звяртацца ў пошуках працы, рэгістравацца на біржы як беспрацоўныя. Звярталіся нават людзі, якія не
Жанчыны-дарожніцы, дзякуем вам за працу!
Сёння ўсё часцей сустрэнеш жанчын, якія працуюць у зусім не жаночых прафесіях. І спраўляюцца на сваім участку працы не горш за калегаў-мужчын. Калектыў Дзятлаўскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення №119, якое з нядаўняга часу абслугоўвае Дзятлаўскі і Слонімскі раёны, – каля двух дзясяткаў прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва, з якімі я вас пазнаёмлю.
Пройдзе “Прамая тэлефонная лінія”
14 сакавіка 2017 года з 12 да 13 гадзін адбудзецца “Прамая тэлефонная лінія” з намеснікам начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскім раёне Таццянай Генадзьеўнай Касцюкевіч па пытаннях падаткаабкладання ў 2017 годзе. Тэлефануйце на нумар 2-42-50.
“Мы – супраць наркотыкаў!”
Інфармацыйная гадзіна пад такой назвай прайшла ў 9 класе гімназіі № 1 горада Дзятлава з мэтай прафілактыкі ўжывання падлеткамі наркатычных і псіхатропных рэчываў. Падлеткам былі прапанаваны буклеты і лістоўкі з перасцярогай ад шкодных звычак, інфармацыяй пра небяспеку наркотыкаў, у першую чаргу такой іх разнастайнасці, як спайс. Тлумачэнні пра шкоднае ўздзеянне
Аварыя і 689 парушэнняў
Такая статыстыка адсочваецца на дарогах Дзятлаўшчыны з пачатку 2017 года. Зарэгістравана адно дарожна-транспартнае здарэнне, у якім 3 чалавекі атрымалі раненні. Аварыя здарылася 28 лютага на 124 кіламетры дарогі “мяжа Літоўскай Рэспублікі — Ліда — Слонім — Быцень”. Жанчына-вадзіцель са Слонімскага раёна, якая кіравала аўтамашынай “ВАЗ-2101”, не справілася з кіраваннем і
Адбудзецца “Дзень адчыненых дзвярэй”
25 сакавіка 2017 года ў ДУА “Універсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь” адбудзецца “Дзень адчыненых дзвярэй”. “Дзень адчыненых дзвярэй” — гэта выдатная магчымасць для будучых абітурыентаў пазнаёміцца з установай вышэйшай адукацыі, даведацца аб правілах прыёму і асаблівасцях правядзення ўступнай кампаніі ў 2017 годзе. Праграма “Дня адчыненых дзвярэй” уключыць у сябе