Юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь атрымалі пашпарты

15 сакавіка, у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, свой першы пашпарт атрымалі 11 юнакоў і дзяўчат Дзятлаўшчыны.

Продолжить чтение

В. Якаўчык: Галоўныя перамогі — любімая прафесія і сям’я

Наша зямлячка Вікторыя Якаўчык — малады спецыяліст Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Пасля заканчэння Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта па спецыяльнасці «лячэбная справа» і інтэрнатуры па спецыялізацыі «фтызіятрыя» Вікторыя была накіравана працаваць у Дзятлава, дзе даўно не хапала доктара-фтызіятра. Цяпер Вікторыя не толькі лечыць хворых, але і з’яўляецца сакратаром пярвічнай арганізацыі ГА «БРСМ» Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Як […]

Продолжить чтение

Хітрага дырэктара чакае турма

Работнікі Ваўкавыскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці закончылі праверку фінансава-гаспадарчых узаемаадносінаў аднаго з мінскіх таварыстваў з абмежаванай адказнасцю, якое спецыялізавалася на вытворчасці бетону, з дзяржаўным прадпрыемствам Ваўкавыскага раёна, што ажыццяўляла выпуск будаўнічых матэрыялаў. Гэта гісторыя бярэ пачатак у 2014 годзе, калі будаўнічая галіна толькі пачала адчуваць […]

Продолжить чтение

Яніна і Георгій

Ён і Яна. Мужчына і жанчына. Дзве палавінкі, якія праз таямніцу шлюбу становяцца адным цэлым — сям’ёй. Яна будуецца на ўзаемапавазе і ўзаемаразуменні, каханні, якое пачынаецца з першай сустрэчы і першага позірку. Іх першая сустрэча адбылася больш за пяцьдзесят гадоў таму. Яніна тады была яшчэ школьніцай, Георгій — маладым мужчынай, які толькі  прыйшоў з арміі. […]

Продолжить чтение

Падпісана трохбаковая дамова аб супрацоўніцтве

На чарговым пасяджэнні савета Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж прафсаюзным аб’яднаннем, раённым саветам Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў і райкамам БРСМ. У дакуменце прапісаны прынцыпы, накірункі сумеснай дзейнасці прафсаюзаў, ветэранаў і моладзі раёна, па якіх будзе весціся работа. У прыватнасці, усе бакі пагадзіліся павышаць узровень сацыяльнай абароненасці пажылых людзей, актыўна займацца грамадзянска-патрыятычным […]

Продолжить чтение

Жывыя істоты — не цацкі

Часта ідучы па вуліцы, мы заняты сваімі думкамі, справамі, вырашэннем праблемаў. Уся гэта мітусня здаецца нам важнай, неадкладнай. Безумоўна, ёсць такія праблемы, якія нельга адкласці на потым і трэба іх вырашаць хутка. Але часцей за ўсё гэта звычайная “бытавуха”, якая здаецца важнай, але за ёю мы не заўважаем нешта большае. Адны лічаць іх неад’емнай часткай […]

Продолжить чтение

У Дзятлаве гукалі вясну

У Дзятлаве прайшлі провады зімы — масленічныя гулянні. Яны суправаджаліся вяселымі конкурсамі, атракцыёнамі, песнямі і танцамі. У час свята, якое праходзіла на пл. 17 Верасня працавалі гандлёвыя палаткі: сваю прадукцыю прапаноўвалі Дзятлаўскі лясгас, СВК Жукоўшчына. Прыгожыя вырабы і сувеніры можна было набыць, завітаўшы на падворкі рамеснікаў. Яны прапаноўвалі шырокі асартымент упрыгажэнняў, дэкаратыўныя пано і карзіны, […]

Продолжить чтение

Маша, Мядзведзь і чароўная палачка

21 сакавіка ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры адбудзецца прэм’ера спектакля «Маша, Мядзведзь і чароўная палачка». Яго пакажуць артысты Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Спектакль будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня лялечніка, які адзначаецца менавіта 21 сакавіка. Спектакль «Маша, Мядзведзь і чароўная палачка» — гэта новая гісторыя з жыцця герояў папулярных мультфільмаў — гісторыя, […]

Продолжить чтение

Функцыянальны фітнес. Арганізм скажа: «Дзякуй»

У наша стагоддзе камп’ютарных тэхналогій медыкі б’юць трывогу: людзі сталі менш рухацца. З гэтым звязаны многія хваробы, якія, па словах дактароў, з кожным годам «маладзеюць». Некаторыя сучаснікі наогул не здольны справіцца з мінімальнымі фізічнымі нагрузкамі. Як з дапамогай спорту ўмацаваць свой арганізм, карэспандэнтцы газеты расказаў педагог дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, […]

Продолжить чтение

Завяршылася акцыя “Бяспека – у кожны дом”

Фінальны этап акцыі “Бяспека – у кожны дом” прайшоў у гандлёвым цэнтры “Родны кут” у горадзе Дзятлаве. У час яго ратаўнікі не толькі нагадалі людзям правілы пажарнай бяспекі, а і самі людзі ацанілі значэнне падобных мерапрыемстваў. Многія ўдзельнікі акцыі выказалі ўдзячнасць за тое, што змаглі аднавіць у памяці пытанні патрабаванняў пажарнай бяспекі, за што атрымалі […]

Продолжить чтение