Бюлетэнь для галасавання: правілы запаўнення
Бюлетэнь для галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь зацверджаны ЦВК. У бюлетэнь у алфавітным парадку ўключаны прозвішча, імя, імя па бацьку і даныя ўсіх зарэгістраваных кандыдатаў. З правага боку ад даных аб кожным кандыдаце – пусты квадрат. У канцы пераліку кандыдатаў – радок “Супраць усіх кандыдатаў” і таксама пусты квадрат.
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах стартуе ў Беларусі
Датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах стартуе сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Загадзя аддаць свой голас на карысць аднаго з кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду можна да 10 кастрычніка. Удзельнікі будуць працаваць з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Пры сабе неабходна мець дакументы, што засведчваюць асобу. Бюлетэні будуць
Ярмошына: заклікі да байкоту выбараў гучаць з боку няўдачнікаў
Заклікі да байкоту выбараў гучаць з боку няўдачнікаў, заявіла сёння кіраўнік Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў праграме “Актуальны мікрафон” на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Гаворачы аб закліку да байкоту прэзідэнцкіх выбараў, старшыня ЦВК, у прыватнасці, адзначыла: “Гэта забаронена заканадаўствам, але, тым не менш, у той ці іншай
Гайдукевіч супраць павышэння пенсійнага ўзросту
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Гайдукевіч сёння ў час сустрэчы з выбаршчыкамі ў клубе “Ракетчык” заявіў, што ён супраць павышэння пенсійнага ўзросту, перадае карэспандэнт БЕЛТА. “Некаторыя палітыкі гавораць, што яны могуць хоць з заўтрашняга дня ўзняць пенсіі, калі павялічыць пенсійны ўзрост. Нельга так, гэта далёка не выйсце са становішча. Таму
Лазавік: праверка выбаркамаў па ўсёй Беларусі паказала поўную гатоўнасць да выбараў
Праверка выбарчых камісій і ўчасткаў, якая прайшла сёння па ўсёй Беларусі, паказала поўную гатоўнасць да маючых адбыцца выбараў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. “У час праверкі ставілася задача не толькі перадаць у ЦВК пэўную статыстыку, але і прааналізаваць рэальны стан матэрыяльнай базы выбарчых участкаў. Такая інфармацыя паступіла ў