Удзельнічаць у тэледэбатах будуць тры кандыдаты ў прэзідэнты
Удзельнічаць у тэледэбатах, якія запланаваны на 3 кастрычніка, будуць тры кандыдаты ў прэзідэнты. Такая інфармацыя агучана сёння ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, паведамляе БЕЛТА. У Белтэлерадыёкампанію паступілі заяўкі ад Сяргея Гайдукевіча, Таццяны Караткевіч і Мікалая Улаховіча. У адпаведнасці з пастановай Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, тэледэбаты могуць
Моладзь – за будучыню нашай краіны
У нядзелю, 20 верасня, на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве адбылася канцэртная праграма “Моладзь за будучыню нашай краіны”. Хоць у райцэнтры задажджыла, а 12-й гадзіне на цэнтральнай плошчы горада сабралася нямала школьнікаў і настаўнікаў пад парасонамі і проста цікаўных дзятлаўчан, сярод якіх былі нават маленькія дзеці са сваімі матулямі Адкрыў
Аляксандр Ківуля: “Свята сустракаем з выдатным настроем і добрымі паказчыкамі”
Лясы — гэта лёгкія нашай планеты, скарбонка яе багаццяў. Зберагаць іх — значыць клапаціцца пра жыццё новых пакаленняў. Аднаўленнем і эксплуатацыяй лясных угоддзяў у нашым раёне займаецца дзяржаўная лесагаспадарчая ўстанова “Дзятлаўскі лясгас”. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў лесу карэспандэнтка газеты гутарыла з дырэктарам А. Ківулем. — Аляксандр Міхайлавіч, з якімі вытворчымі
Вольхі і елачкі — для лясгаса, дэкаратыўныя саджанцы — на продаж
Паспяховае Казлоўшчынскае лясніцтва — гэта восем тысяч гектараў лясных угоддзяў на тэрыторыі двух адміністрацыйных раёнаў (Дзятлаўскага і Слонімскага) і амаль тры дзясяткі работнікаў, адданых сваёй справе. Іх кіраўнік — ляснічы Аляксей Уладзіміравіч Дубовік — расказвае, што вынікова працаваць калектыву дапамагае натхненне і любоў да прафесіі: — У лясной гаспадарцы я
Сур’ёзная тэхніка — у надзейных руках
Кіраўніцтва ДЛГУ “Дзятлаўскі лясгас” характарызуе Івана Мікалаевіча Мясаеда, вадзіцеля на вывазцы лесу, як стараннага і адказнага працаўніка, тэхніка якога заўжды дагледжана. А даглядаць ёсць што: магутны “МАЗ-лесавоз” з прычэпам за працоўны дзень грузіць, перавозіць, разгружае каля 70 кубічных метраў драўніны, за месяц набягае лічба звыш тысячы кубоў, і ўсё гэта
Дзіця загінула на пажары
13 верасня раніцай на нумар “101” паступілі адразу 20 паведамленняў пра пажар у шматпавярховым доме ў цэнтры Віцебска. Да месца здарэння былі накіраваны 5 адзінак спецтэхнікі МНС. Калі ратаўнікі прыбылі да месца здарэння, на пятым паверсе пяціпавярховага жылога дома адкрытым полымем гарэла кватэра. На момант узнікнення пажару ў кватэры знаходзіліся