У эфіры – радыё
У 2014 годзе ў раёне завяршылася мадэрнізацыя праваднога радыёвяшчання з пераходам на эфірнае, вынікам якой, паведаміў начальнік раённага вузла электрасувязі П. Сокал, стала большая даступнасць радыёсігнала беларускіх станцый для слухачоў. На фінішы мадэрнізацыі абласны “Белтэлекам” учыніў дабрачынную навагоднюю акцыю – бязвыплатную перадачу радыёпрыёмнікаў эфірнага вяшчання сацыяльным установам раёна. 31 снежня
50 гадоў работы дзеля людзей
Днямі адзначылі сваё прафесійнае свята работнікі сацыяльнай службы – міласэрныя, душэўныя людзі. Ім заўсёды блізкая чужая бяда, яны не шкадуюць ні часу, ні сілаў, каб прыйсці на дапамогу, часта забываючыся пра сябе. Такія людзі працуюць у Казлоўшчынскім доме-інтэрнаце для псіханеўралагічных хворых, 50-годдзе з дня заснавання якога было прымеркавана да Дня
Аб выкананні заданняў па зборы другасных матэрыяльных рэсурсаў у Гродзенскай вобласці
Праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці аналіз выканання Гродзенскай вобласцю даведзеных заданняў па зборы (нарыхтоўцы) другасных матэрыяльных рэсурсаў паказаў, што дапушчана адставанне ў выкананні заданняў па ўсіх відах другасных матэрыяльных рэсурсаў, а па асобных — выкананне задання пад пагрозай зрыву. Так, за студзень-лістапад 2014 года ў вобласці сабрана 20,3 тысячы
Паломніцтва ў Лаўрышаўскі манастыр
Калі аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна святкавала пяць гадоў з дня заснавання, прыватны прадпрымальнік Пётр Андрэевіч Малькоўскі падарыў яго наведвальнікам права бясплатнай паездкі ў Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі манастыр. І вось нядаўна “Праменьчык” скарыстаўся гэтым правам і накіраваўся ў паломніцтва ў адзін з найстаражытнейшых манастыроў
Аб выкананні заданняў па энергазберажэнні ў арганізаціях Гродзенскай вобласці
Праведзены Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці аналіз выканання Гродзенскай вобласцю даведзеных заданняў па энергазберажэнні і долі мясцовых відаў паліва, другасных і аднаўляльных энергарэсурсаў у балансе кацельна-пячнога паліва паказаў, што вобласцю дапушчана адставанне ў выкананні названых заданняў, а ў асобных раёнах — выкананне задання пад пагрозай зрыву. Так, за студзень-кастрычнік 2014
У бібліятэкі – новае памяшканне
Наваельнянская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр зносін і інфармацыі напрыканцы 2014 года атрымала новае “месца жыхарства”. Цяпер яна размяшчаецца на другім паверсе Наваельнянскага аддзялення паштовай сувязі. Некалькі месяцаў сіламі работнікаў Дзятлаўскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама вёўся рамонт новага памяшкання. У выніку Наваельнянская
Вольная барацьба
Насця Касач з Руды Яварскай – чэмпіёнка Гродна За перамогу ў адкрытым чэмпіянаце Гродна і Гродзенскага раёна змагаліся каля 50 спартсменаў з Гродна, Гродзенскага раёна, Дзятлава, Руды Яварскай, Слоніма. Чэмпіёнкаю турніру ў катэгорыі 44 кілаграмы стала прадстаўніца Руды Яварскай (Дзятлаўскі раён) Анастасія Касач. Гэта не першы медалёвы поспех дзяўчынкі. Насця
Як эфірнае тэлебачанне садзейнічае згуртаванню сям’і
Эвалюцыя электрасувязі здзіўляе сваімі дасягненнямі – лічбавае тэлебачанне, эфірнае радыё, інтэрнэт. А калісьці цудам было проста пачуць голас сябра па тэлефонай трубцы. На Дзятлаўшчыне аказанне паслугаў тэлефоннай сувязі і радыё пачало ажыццяўляцца яшчэ ў гады вайны, з 26 ліпеня 1944 года. Памяшканне, у якім гэта адбывалася, было не на звыклым