Конкурс хрыстаславаў

«Радуйся неба, зямля весяліся: Хрыстос нарадзіўся!» Гэтым узнёслым напевам у святыя дні, якія доўжацца з Нараджэння Хрыстова да Хрышчэння, вітаюць людзей хрыстаславы. Яны нясуць светлую радасць Нараджэння Хрыстова ў кожны дом, расказваючы аб ёй у духоўных песнях і вершах. Атрыбут хрыстаславаў і сімвалічная Віфлеемская зорка, якая нібыта асвятляе іх шлях. Традыцыя хрыстаславаў існуе і цяпер. […]

Продолжить чтение

Украінскія Пушкін і Ганчарова — на Дзятлаўшчыне

Наш аповед пойдзе зусім не пра літаратурныя жарсці, каханне і дуэлі, як спачатку можна падумаць з загалоўка. Гэта гісторыя пра бяду, якая прыйшла ў многія ўкраінскія сем’і, і шляхах выйсця з яе, якія прывялі братоў-украінцаў на Дзятлаўшчыну. За другое паўгоддзе 2014 года ў наш раён прыбылі 178 грамадзян Украіны, з якіх 35 – зарэгістраваны на […]

Продолжить чтение

Пажарны пост у Раготне:

Пажарны аварыйна-ратавальны пост №13, які размешчаны ў Раготне, быў сфарміраваны ў 1995 годзе. Пост размясціўся ў былым калгасным будынку. На першае баявое дзяжурства ратаўнікі заступілі ў маі, да гэтага ў будынку некалькі месяцаў вяліся рамонтныя работы. У чэрвені раготнаўскія ратаўнікі ўдзельнічалі ў ліквідацыі пажару ў Жукоўшчыне. Такая, у цэлым, кароткая гісторыя ПАРП №13. А, увогуле, […]

Продолжить чтение

Як стаць вайскоўцам

Правілы паступлення ў ваенныя ўстановы Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў 2015 годзе Напрыканцы мінулага года газета “Перамога” знаёміла абітурыентаў з правіламі паступлення на ваенныя факультэты ВНУ Беларусі. Сёлета спіс дапоўніўся наступнымі ваеннымі ўстановамі: Інстытут памежнай службы Рэспублікі Беларусь, Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, ваенныя факультэты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі і Мінскага дзяржаўнага вышэйшага […]

Продолжить чтение

Кантрафактны алкаголь канфіскаваны

Яшчэ ў верасні 2014 года фінансавай міліцыяй г. Слоніма ў адным з гаражных кааператываў горада ў начны час быў затрыманы грамадзянін, які ажыццяўляў транспарціроўку мікрааўтобусам буйной партыі спіртаўтрымліваючай вадкасці і алкагольнай прадукцыі вытворчасці РФ, упакаванай у кардонныя скрыні і замаскіраванай уцяпляльнікам (мінеральнай ватай). Агульная колькасць перавозімай алкагольнай прадукцыі сумніўнай якасці, як паказала даследаванне, склала 1200 […]

Продолжить чтение

Свята для ўсіх

Акцыя “Нашы дзеці”, якая доўжылася ў раёне амаль месяц, завяршылася дабрачыннай каляднай сустрэчай у Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Удзельнікамі свята сталі маленькія дзятлаўчане з сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, і іх блізкія. Калядную “ёлку” словамі віншавання адкрыла загадчыца аддзялення першаснага прыёму інфармацыі, аналізу, прагназавання, сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі Галіна Касцюк: — Жадаю вам, […]

Продолжить чтение

Рыкота не толькі смачны, але і карысны для здароўя

Напрыканцы 2014 года на ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» быў запушчаны ў эксплуатацыю новы цэх па вытворчасці мяккіх сыроў па італьянскіх тэхналогіях. Некаторыя дзятлаўчане ўжо паспелі ацаніць смак новага сыру рыкота. Тыя, хто паспрабаваў гэты сыр, цікавяцца, наколькі ён карысны для здароўя. Пра ўласцівасці сыру рыкота карэспандэнтцы газеты расказала галоўны інжынер ААТ «Дзятлаўскі сыраробны завод» Вольга […]

Продолжить чтение

А. Карповіч: «Дзякуй богу, што дажыла да такіх гадоў пры памяці»

“Сто гадоў жыцця табе”, – зычым мы, выказваючы чалавеку найлепшыя пажаданні з прыемнай нагоды. Для Анастасіі Сцяпанаўны Карповіч, доўгажыхаркі з аграгарадка Дварэц, якая нядаўна перайшла стогадовы рубеж, яе гады сталі не толькі багаццем і скарбонкай вопыту. Жыццё жанчыны – як цікавая кніга, ад якой не адарвацца, поўная захапляльных гісторый, на жаль, не заўсёды такіх шчаслівых, […]

Продолжить чтение

У студыі акрабатыкі і цыркавога майстэрства

Размінка, мосцік, шпагат, пераварот — усю гэтую спартыўную тэрміналогію цяпер можна пачуць, наведаўшы Дзятлаўскі раённы дом культуры: з верасня мінулага года тут пачала дзейнічаць студыя акрабатыкі і цыркавога майстэрства. Ёсь и харэаграфічная група. Яе кіраўнік — Валерый Анатольевіч Герасіменка. На Дзятлаўшчыну ён пераехаў з Ліды, дзе 19 гадоў вёў студыю «Міксі». Сам жа Валерый Анатольевіч […]

Продолжить чтение

У эфіры — радыё

У 2014 годзе ў раёне завяршылася мадэрнізацыя праваднога радыёвяшчання з пераходам на эфірнае, вынікам якой, паведаміў начальнік раённага вузла электрасувязі П. Сокал, стала большая даступнасць радыёсігнала беларускіх станцый для слухачоў. На фінішы мадэрнізацыі абласны “Белтэлекам” учыніў дабрачынную навагоднюю акцыю – бязвыплатную перадачу радыёпрыёмнікаў эфірнага вяшчання сацыяльным установам раёна. 31 снежня П. Сокал перадаў радыёпрымнікі “Мэта” […]

Продолжить чтение